АМАП і вайскоўцы жорстка разагналі раварыстаў у цэнтры Менску


Сілавікі пачалі брутальныя затрыманні ўдзельнікаў велапрабегу. Улады нават кінулі вайскоўцаў супраць раварыстаў.

Велапрабег салідарнасці, 7 жніўня. Фота – belsat.eu

Некалькі сотняў раварыстаў зладзілі заезд па цэнтральнай частцы гораду ўвечары 7 жніўня. Іх пачалі жорстка затрымліваць.

Дзейнічала не толькі міліцыя і АМАП, але і вайскоўцы.

Паведамляецца, што некаторыя раварысты падчас затрыманняў атрымалі траўмы. Паводле тэлеграм-каналу NEXTA, у раёне Акадэміі Навук працуюць адразу дзве брыгады хуткай дапамогі. Адзін чалавек ляжыць на зямлі, што менавіта з ім здарылася – пакуль невядома.

КА belsat.eu

Стужка навінаў