Амаль кожны расеец ухваляе акцыю «Несмяротны полк»


Паводле вынікаў апытання Усерасейскага цэнтру даследавання грамадскай думкі, акцыя выклікае станоўчыя эмоцыі ў 96 % расейцаў.

Пра свой будучы ўдзел у акцыі кажуць каля 40 % апытаных. Часцей пра гэта згадваюць тыя, каму за 35 гадоў (41–43 %), а сярод 25–34-гадовых адсотак патэнцыйных удзельнікаў «Несмяротнага палка» ніжэйшы – 36 %.

Апытанне правялі 3 траўня 2019 года. Апыталі 1600 расейцаў, старэйшых за 18 гадоў. Метад апытання – тэлефоннае інтэрв’ю. Памылковасць даследавання не перавышае 2,2 %.

У Беларусі сёлета забаранілі правядзенне «Несмяротнага палка». Аляксандр Лукашэнка задаваўся пытаннем, навошта нам чужое.

«Чаму мы цяпер мусім кінуць сваё «Беларусь памятае» і схапіцца за «Несмяротны полк», калі па сваёй сутнасці і нават паводле вонкавага выгляду яны падобныя, аднолькавыя… Чаму мы некаму мусім аддаць гэтае свята?»

Hавiны
Віцебскія ўлады забаранілі шэсце «Несмяротнага палка»
2019.05.04 20:21

«Несмяротны полк» – ініцыяваная ў Расеі акцыя, удзельнікі якой 9 траўня праходзяць па вуліцах з партрэтамі сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне. Часта на шэсце прыходзяць людзі з партрэтамі Іосіфа Сталіна, з камуністычнай, расейскай і георгіеўскай сімволікай, якая сталася сімвалам расейскай агрэсіі супраць Украіны.

У 2018 годзе арганізатарамі падобнай імпрэзы ў Менску выступілі прадстаўнікі шэрагу прарасейскіх арганізацыяў. Дэманстранты мелі на майках надпісы «Вежливые люди» і «Данецкая народная рэспубліка». Некаторыя прыносілі партрэты Сталіна.

Hавiны
«Начныя ваўкі» плануюць прыехаць у Беларусь са сцягамі ДНР і ЛНР
2019.04.25 16:19

ДР belsat.eu

Стужка навінаў