«Начныя ваўкі» плануюць прыехаць у Беларусь са сцягамі ДНР і ЛНР


Удзельнікі маршу «Дарогі Перамогі – на Берлін». Фота – glava-lnr.info

У сёлетнім байкерскім маршы «Дарогі Перамогі – на Берлін», які ладзіць расейскі мотаклуб «Начныя ваўкі», возьмуць удзел 25 прадстаўнікоў самаабвешчаных ЛНР і ДНР.

Прадстаўнікі ЛНР і ДНР збіраюцца праехаць увесь маршрут пад сцягамі самаабвешчаных рэспублік і плануюць давезці іх да помніка «Воіна-вызваліцеля» у Берліне.

Сцяг ЛНР удзельнікам маршу асабіста ўручыў кіраўнік Луганскай народнай рэспублікі Леанід Пасечнік, паведамляе сайт кіраўніка ЛНР.

Леанід Пасечнік і ўдзельнік маршу «Дарогі Перамогі – на Берлін». Фота – glava-lnr.info

Маршрут маршу праходзіць па тэрыторыі Расеі, Беларусі, Польшчы, Славакіі, Чэхіі і Нямеччыны.

Летась мотапрабег таксама меўся прайсці пад сцягамі ЛНР і ДНР.

Меркаванні
Як «Начныя ваўкі» ізноў «нахілялі» ДАІ
2018.05.22 17:16

Некалькі гадоў таму «Начных ваўкоў» асабіста сустракаў Віктар Лукашэнка, а ў 2018 годзе сітуацыя кардынальна памянялася.

Фота
Як сустрэлі «Начных ваўкоў» у Берасці
2018.05.01 20:21

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў