Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Грузію


Паводле прэс-службы кіраўніка Беларусі, з 22 па 23 сакавіка ў Аляксандра Лукашэнкі адбудуцца сустрэчы з грузінскім прэзідэнтам Георгіем Маргвелашвілі, прэм’ер-міністрам Георгіем Квірыкашвілі ды каталікосам-патрыярхам усяе Грузіі Іліёй II.

Падчас перамоваў з прэзідэнтам Грузіі гаворка пойдзе пра пашырэнне аб’ёмаў прадукцыі, пра стварэнне сумесных прадпрыемстваў і рэалізацыю інфраструктурных праектаў.

Першы афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію адбыўся ў 2015 годзе.

Георгій Маргвелашвілі ў Менску. Фота: newsbel.by

Георгій Маргвелашвілі наведваў Беларусь у 2017 годзе.

У гэтыя дні ў Тбілісі праходзяць Дні Менску і грузінска-беларускі бізнес-форум.

На актывізацыю стасункаў паміж Грузіяй ды Беларуссю паўплывала непрызнанне нашаю краінаю суверэнітэту Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Летась міністр замежных справаў Грузіі Міхэіл Джанэлідзэ падчас сустрэчы ў Менску з Уладзімірам Макеем выказаў удзячнасць беларускаму боку за падтрыманне цэласнасці Грузіі. Нагадаем, што міжнародна-прававы статус Абхазіі і Паўднёвай Асеціі стаўся спрэчным пасля ўзброенага канфлікту Грузіі з Расеяй у 2008 годзе. Палітычную, эканамічную і вайсковую дапамогу рэгіёнаў дагэтуль забяспечвае Расея.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары