У Тбілісі адчынілі сетку беларускіх супермаркетаў «Бульбаш»


У грузінскай сталіцы адкрылася сетка харчовых беларускіх супермаркетаў.

Паўле Гагатышвілі, дырэктар таварыства «Valley Plus», кажа, што кампанія вырашыла пастаўляць экалагічна чыстыя, карысныя для здароўя беларускія прадукты.

На дадзены момант «Бульбаш» прадстаўлены двума крамамі. Мяркуецца, што ў будучыні сетка будзе налічваць каля дзесяці крамаў у Тбілісі, Горы, Кутаісі ды Батумі.

«У нас ёсць дамоўленасць з «Савушкавым прадуктам», буйнейшай групай малочных прадпрыемстваў у Еўропе, а таксама з вытворцамі мяса. Прадукцыя экалагічна чыстая», – адзначыў Гагатышвілі.

Паводле яго, цэны ў крамах даступныя для кліентаў. Крамы пачалі працаваць у пачатку ліпеня, і ўжо сабралі добрыя водгукі ад пакупнікоў.

«Нашыя прадукты больш высокай якасці, чым у нашых канкурэнтаў, сярод якіх і грузінскія вытворцы, у той час як нашая цэнавая палітыка аднолькавая. Якасць як у часы камунізму, гэта тое, што дагэтуль засталася ў Беларусі, і мы гэта імпартуем», – адзначыў Паўле Гагатышвілі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле cbw.ge

Стужка навінаў