Аляксандр і Віктар Лукашэнкі сустрэліся з кіраўніком арабскай кампаніі «Emaar Properties»


Беларусь зацікаўленая ў развіцці з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі інвестыцыйных праектаў у рэальным сектары эканомікі. Пра гэта заявіў Лукашэнка на сустрэчы са старшынём савету дырэктараў кампаніі «Emaar Properties» Мухамэдам Алі аль-Абарам, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што падчас свайго візіту ў ААЭ бакі ўжо абмяркоўвалі кірункі двухбаковай супрацы. У Менск Алі аль-Абарам быў запрошаны, каб больш канкрэтна абмеркаваць працу «Emaar Properties» у Беларусі.

«Мы гатовыя з Эміратамі супрацоўнічаць не толькі ў сферы інтарэсаў вашай кампаніі, але і значна шырэй: у сферы прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Для нас гэта важнейшыя напрамкі, акрамя будаўніцтва, – заявіў ён. – Таму мы можам абмеркаваць цяпер тыя праекты, якія знаходзяцца ў прапрацоўцы. Але, шчыра вам скажу, што мяне больш цікавяць праекты менавіта ў рэальным сектары эканомікі».

Hавiны
Беларусь і ААЭ: што звязвае нас з краінай, дзе Лукашэнка застаецца ўжо 5 дзён
2019.11.05 17:59

Лукашэнка заўважыў, што кампанія «Emaar Properties» вядомая не толькі ў арабскім свеце. Таму яе супраца з Беларуссю стала бы добрым сігналам для ўсёй сусветнай супольнасці і пацвердзіла бы наяўнасць у краіне добрых умоў для работы інвестараў.

«Ведаю, што вы абы куды не хадзіце, як у Беларусі ў нас гавораць», – звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Якія менавіта праекты мае намер рэалізоўваць арабская кампанія ў Беларусі, ужо абмяркоўвалася за зачыненымі дзвярыма. Аднак Лукашэнка адзначыў, што яму спадабаліся некаторыя ідэі кіраўніцтва ААЭ.

«У час майго знаходжання ў Эміратах і падчас знаходжання наследнага прынца тут, у Беларусі, мне спадабаўся шэраг ідэяў, якія ён выказаў, у тым ліку адна з вашых ідэяў, якую я хацеў бы тут абмеркаваць», – дадаў ён.

Аляксандр і Віктар Лукашэнкі на сустрэчы з кіраўніком арабскай кампаніі «Emaar Properties». Фота – president.gov.by

Як вынікае з фота прэс-службы, на сустрэчы з кіраўніком арабскай кампаніі прысутнічаў Віктар Лукашэнка. На здымку ён сядзіць па левую руку ад бацькі.

  • «Emaar Properties» – інвестыцыйная кампанія з ААЭ, найбуйнейшы дэвелапер у арабскім свеце. Асноўным напрамкам дзейнасці кампаніі з’яўляецца інвеставанне ў будаўнічыя праекты ў раёне Персідскага заліва, пераважна ў такіх гарадах, як Дубай і Абу-Дабі. Кампанія «Emaar Properties» валодае больш чым 60 даччынымі кампаніямі, якім належаць розныя будаўнічыя праекты.
Аб’ектыў
Інвестыцыі з пустыні: у Менску пабудуюць міжнародны фінансавы цэнтр?
2019.11.06 21:56

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў