Akute выступяць з вялікім онлайн-канцэртам 27 траўня


Дыска-дэкаданс з Магілёву запаліць на сцэне онлайн-фестывалю VELO_ve Music Fest.

Круты электронны сэт Akute ужо заўтра 27 траўня можна паглядзець не выходзячы з дому і абсалютна бясплатна. Занатоўвайце: 27 траўня, з 20:00 да 21:00 магілёўскі гурт сыграе не толькі правераныя часам хіты, але і тыя песні, якія не так часта можна пачуць на фестывалях. Пасля 21:00 гледачоў чакаюць dj-cеты ў стылі Драм-н-бэйс.

Калі вы не паспееце паглядзець канцэрт у наўпроставым эфіры – не бяда. Ён застанецца ў запісе ў суполцы арганізатараў.

Akute – адзін з найбольш вядомых гуртоў Беларусі. Ён існуе ўжо больш за 10 гадоў і стаў пераможцам мноства буйных беларускіх прэміяў. Творцы выступалі на адной сцэне з Placebo, Kasabian, The Rasmus. Стала ўдзельнічаюць ў найбуйнейшых летніх оўпэн-эйрах Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны.

Яскравыя онлайн-вечарыны VELO_ve Music Fest праходзяць па серадах з 24 красавіка. Выступ Akute стане фінальным акордам онлайн-фестывалю. Усе трансляцыі застаюцца даступнымі для бясплатнага прагляду, падрабязнасці – на сайце.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў