«Акуратна, каб не зрабіць горш»: Лукашэнка не выключае «карэкціроўкі» Канстытуцыі


Кіраўнік Беларусі заявіў, свет імкліва змяняецца, у сувязі з чым трэба трымаць руку на пульсе і рэагаваць на змены, каб не адставаць.

Паводле яго, наспеў час правесці аналіз Асноўнага закона краіны.

«Паспрабуем падысці да гэтага пытання з розных бакоў. Акуратна, каб не зрабіць горш. Ці з’явіліся новыя праблемы, выклікі. Ды і час, напэўна, патрабуе чагосьці новага. І пачынаць трэба з галоўнага, калі мы адважымся на гэта. Нам трэба стварыць групу мудрацоў, юрыстаў, якія прааналізуюць Асноўны закон. І калі трэба будзе, мы на гэта пойдзем», – сказаў прэзідэнт.

Чытайце больш >>> Лукашэнка выступіў перад старымі новымі дэпутатамі

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў