Акумулятарны завод пад Берасцем пачаў нелегальную працу па начах?


У другой палове красавіка на акумулятарным заводзе працавала камісія ў прыёмцы, але 30 красавіка акту на запуск вытворчасці так і не падпісалі.

Некалькі начэй запар у траўні на заводзе гарэла святло і быў чутны шум працуючага абсталявання. Познім вечарам 2 траўня прадстаўнікі ініцыятыўнай групы выявілі шум на ўчастку свінцовай стужкі. Прыкладна праз 40 хвілін, калі да заводу з’ехаліся людзі, гул спыніўся.

– Начны рэйд па выяўленні несанкцыянаванага запуску заводу прынёс свой плён. Кіраўнік прыродаахоўнай інспекцыі гораду і раёну ўжо сёння на абʼекце. Улады сказалі, што актывісты пераблыталі дадзены шум з ровам матораў самалёта або з машынай для мыцця падлогі, – напісалі праціўнікі запуску акумулятарнага заводу ў сацыяльных сетках.

View this post on Instagram

Вчера поздно вечером инициативная группа обнаружила шум на участке свинцовой ленты. Примерно через 40 минут, когда к заводу съехались люди, гул прекратился. Ночной рейд по выявлению несанкционированного запуска завода принёс свои плоды. Руководитель природоохранной инспекции города и района уже сегодня на объекте, новый начальник облкомитета сказал, что активисты перепутали данный шум с рёвом мотора самолёта или с поломоечными машинами. Минск отреагировал чётко — попросил срочно прислать видео. Увидимся завтра. Сегодня, как и год назад – НЕТ ЗАВОДУ АКБ! #свободуактивистам #мынехотимсвинцомдышать #жить #покамыединымынепобедимы #brest_by #брест1000лет #брест1000 #нетсвинцу #belarusinsta #весна2019 #нашкрай #моябеларусь #brestgram #europe #instabel

A post shared by НЕТ ЗАВОДУ АКБ В БРЕСТЕ! (@stopzavod) on

Нагадаем, што акумулятарны завод не змог атрымаць дазвол на працу ўжо другі раз – у лютым камісія па прыёмцы прадпрыемства таксама не падпісала акт на яго афіцыйны запуск. Але, не гледзячы на гэта, у красавіку завод выпусціў першую партыю прадукцыі.

Кампанія «iPower» распачала будаўніцтва акумулятарнага заводу напрыканцы 2017 года. Падрадчыкам выступае кітайская карпарацыя. Афіцыйная экалагічная экспертыза сцвярджае, што ўздзеянне прадпрыемства на навакольны асяродак будзе нязначнае, але мясцовыя жыхары выступаюць супраць праекту. Берасцейцы сабралі больш за 37 тысячаў подпісаў супраць будаўніцтва заводу і накіравалі іх у Адміністрацыю прэзідэнта. Кожную нядзелю жыхары Берасця выходзяць на акцыі пратэсту ў цэнтры гораду.

АС belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары