Айцец Арцемій застанецца архіепіскапам Гарадзенскай епархіі


Пра гэта belsat.eu паведаміла крыніца ў епархіі. Раней за ягоную адстаўку збіралі подпісы. Гэткае рашэнне прыняў новы кіраўнік БПЦ Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін. Ён упершыню ў гэтым статусе наведаў Горадню 21 верасня і завітаў на царкоўнае свята ў жаночы манастыр.

Пытанне пра адстаўку айца Арцемія з’явілася пасля канфлікту сярод праваслаўных іерархаў Горадні. У жаночым манастыры збіраліся подпісы за ягонае адхіленне ад пасады.

Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веніямін забараніў збіраць якіякольвек подпісы.

Айцец Арцемій у шэрагу заяваў пасля прэзідэнцкіх выбараў крытыкаваў жорсткасць улады. Матушка Гаўрыіла з жаночага манастыру, у сваю чаргу, цалкам падтрымала курс Лукашэнкі ды ягоныя метады.

Сёння ж стала вядома, што ігумення Гаўрыіла выбачылася перад тымі, каго закрануў ейны выступ на жаночым форуме «За Беларусь». Яна патлумачыла свае эмацыйныя выказванні перажываннямі за лёс радзімы і заклікала ўсіх імкнуцца да міру, згоды і любові. На форуме яна са сцэны назвала пратэстоўцаў «вар’ятамі, за якіх хочацца маліцца» і «раз’юшаным статкам, які крычыць на ўвесь горад дʼябальскія выкрыкі».

Hавiны
Канфлікт у Гарадзенскай епархіі: ігумення Гаўрыіла супраць епіскапа Арцемія
2020.09.21 19:07

belsat.eu

Стужка навінаў