Афіцыйная статыстыка: даходы беларусаў выраслі на 7,1 %


Рэальныя наяўныя грашовыя даходы жыхароў Беларусі з улікам інфляцыі за студзень – ліпень 2019 года выраслі на 7,1 % да ўзроўню адпаведнага перыяду 2018 года. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Сярод даходаў беларусаў аплата працы займае 64,2%, пенсіі, дапамогі, стыпендыі і іншыя трансферты – 23,4 %, даходы ад прадпрымальніцкай і іншай падобнай дзейнасці – 7,7 %, даходы ад уласнасці і іншыя даходы – 4,7 %.

Што датычыць інфляцыі, то яна за студзень – жнівень 2019 года ў параўнанні са студзенем – жніўнем мінулага году склала 5,9 %.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў