Афіцыйная версія расейскай прапаганды: на Данбасе ваююць палякі


Большасць палякаў не ўсведамляюць, што паводле расейскіх СМІ ў авангардзе ўкраінскіх войскаў на ўсходзе Украіны ваююць арганізаваныя атрады польскіх наймітаў.

«Палякі ды амерыканцы»

Падчас учорашняга ток-шоу «Спіс Норкіна» на тэлеканале НТВ, якім валодае Газпром, Ксенію Сабчак, якая працуе на тэлеканале «Дождь», заатакавалі дзве жанчыны, якія сцвярджалі, што прыехалі з Данбасу. Яны ўпарта паўтаралі, што на баку ўкраінцаў змагаюцца палякі ды амерыканцы. Гэта была рэакцыя ў адказ на словы Сабчак пра тое, што на Данбасе ваююць рэгулярныя часткі расейскай арміі. Іх заява – сведчанне таго, наколькі моцная расейская прапаганда, якая на працягу некалькіх месяцаў, нягледзячы на адсутнасць доказаў сцвярджае, што ва ўсходняй Украіне няма расейскіх жаўнераў, і з сепаратыстамі ваююць легіёны добраахвотнікаў з Захаду. Магчыма, жанчын былі падстаўнымі, што з’яўляецца агульнапрынятай практыкай у расейскіх СМІ.

 

Польскі і « нейкі фламандскі»

Сёння таксама пра польскіх наймітаў пісала дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «РИА». Намеснік начальніка штаба арміі Данецкай Народнай Рэспублікі Эдуард Басурын аб’явіў, што яго вайскоўцы перахапілі перамовы на чатырох мовах: польскай, французскай, ангельскай і «нейкай фламандскай». У ДНР упэўнены, што вакол Дэбальцава ваююць замежныя найміты, але дадаюць

«Цяпер у нас няма асабістых прадметаў, якія б дазволілі казаць пра гэта з упэўненасцю. Як толькі мы іх знойдзем – прадставім».

«Айфон» супраць польскіх наймітаў і «Правага сектару»

Ад пачатку наступу расейцаў на Дэбальцава – у расейскіх медыях з’яўляецца інфармацыя пра палякаў, якія ваююць на баку Украіны. На пачатку лютага журналіст дзяржаўнага каналу Аляксандр Бузаладзэ суправаджаў атрад сепаратыстаў, якія ўварваліся ў горад Вуглягорск паблізу Дэбальцава.

«Камандзір роты спецназу з пазыўным «Айфон» рыхтуе штурм у цэнтры Вуглягорску. Там знаходзяцца жылыя дамы, дзе хаваюцца баевікі «Правага сектара» і польскія найміты», – чуць голас за кадрам.

Цяжка зразумець, на падставе чаго журналіст, які знаходзіцца ў некалькіх сотнях метраў ад пазіцыі праціўніка, змог вызначыць іх грамадзянства. Тым больш, што на месцы «Айфон» і ягоныя падначаленыя, а таксама рэпарцёрская каманда не змаглі знайсці доказы прысутнасці абаронцаў будынку. Тым не менш, расейскі глядач перакананы ў існаванні польскіх войскаў на ўсходзе Украіны.

Палякі вярбуюць

2 лютага расейскі канал «REN-TV» падрыхтаваў матэрыял пра замежных добраахвотнікаў, якія ваююць ва Украіне. Журналісты наведалі офіс кампаніі «Салвор», якая належыць да былога кіраўніка польскага Міністэрства ўнутраных спраў Барталамея Сянкевіча. Журналісты сцвярджаюць, што «па некаторых дадзеных», фірма займаецца вярбоўкаю добраахвотнікаў на Украіне. У якасці эксперта, які пацвярджае гэты тэзіс, у праграму быў запрошаны адзін з лідараў польскай неафашысцкай арганізацыі «Фаланга» Барташ Бэкер, вядомага сваёй фанатычным падтрыманнем расейскай палітыкі ў адносінах да Украіны. Адным з довадаў было і тое, што сядзіба фірмы знаходзіцца недалёка ад амбасады Украіны.

Самалёты з сотнямі польскіх трупаў

5 снежня летась падчас ток-шоу «Спецыяльны карэспандэнт» у праграме «Расея-1» госці праграмы распавядалі пра палякаў, якія бяруць удзел у баявых дзеяннях ва Усходняй Украіне. Удзельнік праграмы кіраўнік інфармацыйнага бюро НАТО ў Маскве Робэрт Пшэль даведаўся, што кожныя некалькі дзён з Усходняй Украіны ў Варшаву прылятаюць самалёты з сотнямі трупаў польскіх жаўнераў.

30 ліпеня пра палон польскіх наймітаў паінфармавала «Расейская газета», якую цытаваў пазней камандзір сепаратыстаў Ігар Стралкоў. 2 верасня пра тое самае паведаміў «Vesti.ru», які належыць дзяржаўнаму тэлеканалу «Расея-24».

Дзе доказы?

Расейскія СМІ, нягледзячы на шматмесячны паўтор сваіх прэтэнзіяў і да сённяшняга дня не прадставіў ніводнага прамога доказу наяўнасці польскіх добраахвотнікаў на Данбасе. Затое з’явілася інфармацыя пра паляка, які ваюе па іншым баку. Да сепаратыстаў у кастрычніку мінулага года павінен быў далучыцца Дар’юш Леманскі. З сепаратыстамі актыўна супрацоўнічае неафашысцкая арганізацыя «Фаланга».

ЯБ www.belsat.eu/pl/

Стужка навінаў