Адваката Бабарыкі і Калеснікавай пазбавілі ліцэнзіі


Аляксандр Пыльчанка, які з’яўляецца абаронцам Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай застаўся без ліцэнзіі адваката. Акрамя таго, кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі пазбавіла сёння ліцэнзіі і Юлію Леванчук, абаронцу збітага ўладальніка кветкавай крамы Максіма Харошына.

Больш за 30 адвакатаў прыйшлі падтрымаць Аляксандра Пыльчанку і Юлію Леванчук. У Мінюсце камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці пастанавіла, што адвакаты застануцца без ліцэнзіі, паколькі да іх выказванняў ёсць прэтэнзіі. У прыватнасці, прэтэнзіі да Аляксандра Пыльчанкі ў тым, што адвакат раней у каментары TUT.BY распавёў пра паўнамоцтвы генпракурора і якія захады ён можа зрабіць у справе збіцця людзей 9-12 жніўня ў РУУС і ІЧУ.

Адвакат у публікацыі на партале распавёў, што генпракурор павінен распачаць крымінальныя справы па фактах збіцця мірных грамадзянаў, жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з затрыманымі. Мала таго, адвакат распавёў, што генеральны пракурор абавязаны адхіліць ад пасадаў міністра ўнутраных справаў, яго намеснікаў і начальніка ІЧУ.

Прычынаю спыненне адвакацкай ліцэнзіі Юліі Леванчук стала яе асабістая перапіска.

Аляксандр Пыльчанка з’яўляўся абаронцам Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай, Юлія Леванчук абараняла збітага міліцыянтамі ўласніка кветкавай крамы Максіма Харошына.

Абноўлена
Алена Леўчанка выходзіць на волю, пакараная штрафам Br 810
2020.10.15 13:09

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў