Адвакат не можа трапіць да блогера Пальчыса, родныя не ведаюць, што з ім цяпер


Жонка блогера Эдуарда Пальчыса звяртае ўвагу грамадскасці на тое, што да гэтага часу не ведае пра месцазнаходжанне свайго мужа. 10 дзён таму з’явілася паведамленне, што вядомага блогера затрымалі міліцыянты і ён цяпер знаходзіцца на Акрэсціна, але пацверджання гэтай інфармацыі няма.

Адвакат Эдуарда Пальчыса Марыя Колесава-Гудзіліна зрабіла чатыры спробы, каб патрапіць да свайго падабароннага на Акрэсціна, але яе не пускаюць у ізалятар, матывуючы гэта каронавірусам.

«Адвакат зрабіла 4 спробы трапіць да свайго падабароннага: першага, другога, пятага і шостага кастрычніка. Марыю Колесава-Гудзілінау не пускаюць, спасылаючыся на каронавірус і на тое, што «усе кабінеты занятыя». Лісты ад Эдуарда таксама не даходзяць.

Такім чынам, мы да гэтага часу не маем пацвярджэння, што ён сапраўды знаходзіцца на Акрэсціна, і не ведаем, у якім ён там стане.

Патрабую рэалізацыі права майго мужа на абарону і зносіны са сваім адвакатам!», – напісала ў Facebook жонка Эдуарда Пальчыса.

Hавiны
Яшчэ 20 чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі
2020.10.07 14:03

СК belsat.eu

Стужка навінаў