Адпрацаванае ядравае паліва БелАЭС будзе захоўвацца ў Беларусі


У Беларусі разглядаецца тры сцэнара дзеянняў з адпрацаваным ядравым палівам БелАЭС. Усе яны прадугледжваюць яго захоўванне на беларускай тэрыторыі ў тым ці іншым выглядзе.

Сцэнары апісаныя ў экалагічным дакладзе «Аб’яднанага інстытуту энэргетычных і ядравых даследаванняў – Сосны».

Першы варыянт прадугледжвае накіраванне апрамененай цеплавыдзяляльнай зборкі (АЦВЗ) на перапрацоўку ў РФ, з улікам працяглага захавання адпрацаванага ядравага паліва (АЯП) на тэрыторыі РФ, з наступным вяртаннем высоаактыўных адходаў (ВАА).

Другі варыянт прадугледжвае накіраванне АЦВЗ БелАЭС на перапрацоўку ў РФ з улікам «сухога» захоўвання АЯП на тэрыторыі Беларусі з наступным вяртаннем і захаваннем ВАА ў Беларусь.

Трэці варыянт – працяглае захоўванне АЦВЗ, у тым ліку з наступным пахаваннем на тэрыторыі Беларусі.

У дакладзе таксама прыведзеная ацэнка адпаведнай інфраструктуры для ўсіх трох варыянтаў:

Даклад аб праекце стратэгіі абыходжання з адпрацаваным палівам БелАЭС абмяркуюць у Астраўцы 14 студзеня ў межах грамадскіх слуханняў.

ІІ, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў