Аднаго з найлепшых расейскіх хакеістаў дыскваліфікавалі за ўжыванне какаіну


Міжнародная федэрацыя хакея (МФХ) дыскваліфікавала форварда зборнай Расеі і клубу НХЛ ««Ўошынгтан Кэпіталз» Яўгена Кузняцова на чатыры гады. Прычынай гэтага стаў какаін, выяўлены ў аналізах хакеіста, якія былі ўзятыя 26 траўня пасля матчу за трэцяе месца чэмпіянату свету, піша «Медуза».

У афіцыйнай заяве Кузняцова, размешчанай на сайце «Ўошынгтана», гаворыцца, што ён прыняў рашэнне не аспрэчваць вердыкт МФХ.

Дыскваліфікацыя Кузняцова распаўсюджваецца на ўсе турніры, якія праводзіць МФХ, у тым ліку на чэмпіянаты свету і на Алімпіяду. Адсутнасць Кузняцова, які цяпер з’яўляецца самым моцным расейскім цэнтрфорвардам стане вельмі вялікай стратай для зборнай Расеі і значна знізіць яе шанцы на перамогу.

На выступы Кузняцова ў матчах НХЛ дыскваліфікацыя МФХ не паўплывае, таму што ліга цалкам незалежная ад міжнароднай федэрацыі і не падпарадкоўваецца яе рашэнням. Ліга афіцыйна нагадала, што какаін не ўваходзіць у спіс рэчываў, забароненых допінгавымі правіламі НХЛ. Ён разглядаецца як рэчыва, якое можа выклікаць залежнасць, таму хакеіста могуць абавязаць прайсці лячэнне. Кузняцоў ужо пагадзіўся прыняць удзел у спецыяльнай праграме, часткай якой зʼяўляюцца рэгулярнае тэставанне.

Допінг-тэст узялі ў Кузняцова 26 траўня 2019-га – пасля матчу за бронзу чэмпіянату свету з чэхамі (тады Расея перамагла). Час вывядзення какаіну з арганізма – каля 72 гадзінаў. Падобна на тое, што Кузняцоў ужываў наркотыкі ўжо падчас чэмпіянату, што распачаўся 10 траўня, адзначае sports.ru.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў