Кіроўцы мусяць мець «ахайны знешні выгляд», не выкарыстоўваць хатняе і спартовае адзенне.
Пра гэта раней заявіў начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацыяў Сяргей Дубіна, калі каментаваў новую рэдакцыю Правілаў аўтамабільных перавозак пасажыраў.
Патрабаванні да знешняга выгляду будуць распаўсюджвацца і на кіроўцаў грамадскага транспарту. У сваю чаргу кіроўцам таксовак забаранілі паліць падчас руху.
Кіроўцаў і кандуктараў грамадскага транспарту таксама абавязалі дапамагаць пасажыру з інваліднасцю пры ягонай згодзе падчас пасадкі, высадкі і набыцця праязнога дакументу.
НМ, belsat.eu