Аўтахаўсам забароняць прадаваць машыны за наяўныя


Індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў, якія займаюцца продажам аўтаў, абавяжуць працаваць выключна ў безнаяўнай форме. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю распрацавала праект указу «Аб некаторых захадах для ўпарадкавання ўгодаў адчужэння транспартавых сродкаў» і вынесла дакумент на грамадскае абмеркаванне.

Ініцыятыву міністэрства абгрунтоўвае неабходнасцю ўпарадкавання працы ў гэтым сегменце.

Падставай для новаўвядзення сталі шэраг крымінальных справаў. Гэтак, некаторыя грамадзяне, якія прадавалі свае аўтамабілі праз аўтахаўсы, не атрымалі сродкі за машыны. Акрамя таго вылі выяўленыя факты продажу скрадзеных аўтамабіляў. Але бадай галоўным чыннікам, які падштурхнуў міністэрства да новаўвядзення, стала выяўленне фактаў, паводле каторых некаторыя новыя аўты прадаваліся пад выглядам ужываных. Таму міністэрства лічыць, што ўпарадкаваць дзейнасць аўтахаўсаў магчыма толькі праз увядзенне безнаяўных разлікаў.

Асабісты капітал
Не змаглі прадаць аўтамабіль на рынку? Глядзіце, што можна зрабіць
2017.09.26 22:52

СК, belsat.eu

Стужка навінаў