Ад «Пагоні» да «капусты»: як змянялася афіцыйная сімволіка


25 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоню» афіцыйна прызналі дзяржаўнымі сімваламі. Такое рашэнне прыняў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання пасля распаду СССР.  Гістарычныя беларускія сімвалы былі дзяржаўнымі да Рэферэндуму 1995 года, калі Лукашэнка змяніў іх на савецкія, між іншым чырвона-зялёны сцяг, які прыдумалі ў часы Сталіна.

«Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг былі сімваламі Беларускай Народнай Рэспублікі.

Упершыню ў гісторыі «Пагоня» з’яўляецца як пячатка Аляксандра Неўскага (жанатага з дачкой полацкага князя). На думку шэрагу гісторыкаў, «Пагоня» першапачаткова была гербам Полацку ці Полацкай Дзяржавы.

З 2000-х гадоў герб «Пагоня» ўваходзіць у Дзяржаўны спіс гістарычна-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Гісторыю беларускай сімволікі глядзіце ў спецыяльнай інфаграфіцы «Белсату»

Стужка навінаў