Паводле звестак афіцыйнага сайта Нацыянальнай камісіі па ахове здароўя Кітаю, па стане на 24 гадзіну 3 лютага медыкі зафіксавалі 20 438 пацверджаных выпадкаў інфікавання каронавірусам. Ад інфекцыі памерлі 425 асобаў.
За апошні дзень хвароба забрала жыцці 64 чалавек. Пры гэтым медыкі зафіксавалі 3235 новых выпадкаў інфікавання.
Колькасць захворванняў працягвае павялічвацца ў Кітаі і ў краінах свету. Пацверджана 20 604 выпадкаў захворвання на вірус у 20 краінах свету. Колькасць памерлых складае 427. Пры гэтым 649 пацыентаў выпісалі, паколькі яны вылечыліся.
Медыкі ў Кітаі вядуць назіранне за 171 339 асобамі.
СК belsat.eu