Ахвярамі каронавіруснай інфекцыі ў свеце паводле стану на раніцу 6 жніўня сталі 706 761 чалавек. Пра гэта сведчаць звесткі ўніверсітэту Джонса Хопкінса.
Найбольш памерлых у ЗША (158 249 чалавек), Бразіліі (97 256) і Мексіцы (49 698).
Агулам COVID-19 быў пацверджаны ў 18 752 917 чалавек.
Больш за ўсё такіх выпадкаў у ЗША (4 823 797), Бразіліі (2 859 073) і Індыі (1 908 254).
Выяўлены каронавірус у 188 краінах.
МГ belsat.eu