«Ад азоў да электроннага ўраду». Лукашэнку даклалі аб развіцці IT


Прадстаўнікі ўраду, дзяржаўных органаў, навучальных установаў, а таксама Парку высокіх тэхналогіяў прынялі ўдзел у нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, падчас якой абмяркоўваліся пытанні развіцця Беларусі ў лічбавай сферы, паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

«У пяцігадовай праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця інфарматызацыя выдзелена як адзін з прыярытэтаў. Пакуль у гэтым кірунку выхваляцца асабліва няма чым. Хоць на пятым Усебеларускім народным сходзе была пастаўлена задача да 2020 года стварыць паўнацэнны электронны ўрад», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя іншага кіраўнік дзяржавы паабяцаў у бліжэйшы час правесці сур’ёзную нараду па ўсім коле праблемаў лічбавай трансфармацыі краіны.

«Я ўжо неяк намякаў нашым «лічбавікам», што разважаючы на ​​тэму, далёкую ад разумення нашым насельніцтвам (адсоткаў 90-95 увогуле не разумеюць, што гэта такое), мы проста палохаем яго, не растлумачваючы, што ж такое ІТ, што гэта за цуд такі, адкуль яна ўзялася», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Hавiны
Год пасля Дэкрэту № 8: ці стала Беларусь ІТ-краінаю?
2018.12.21 13:50
  • 21 снежня 2017 года, Аляксандр Лукашэнка падпісаў Дэкрэт №8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі». Гэты дакумент мусіў стварыць унікальныя ўмовы для развіцця ІТ-сферы ў Беларусі і зрабіць яе адной з самых прывабных краін для прыцягнення замежных інвестыцыяй у лічбавыя тэхналогіі.

СК belsat.eu

Стужка навінаў