«Ад алкаголю памерла больш, чым ад COVID-19». Лукашэнка заявіў, што смяротнасць зніжаецца

Падчас нарады аб эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне Аляксандр Лукашэнка прывёў статыстыку смяротнасці, піша БелТА.

Лукашэнка распавёў, што яму напярэдадні перадалі статыстычныя дадзеныя з падрабязным аналізам.

«За 4 месяцы агульная смяротнасць у краіне паменшылася на 1,5%. Калі кожны квартал будзем утрымліваць 1,5-2%, то мы на 7-8% памяншаем смяротнасць. Гэта вельмі добры паказнік на фоне таго, што ў некаторых дзяржаваў смяротнасць пастаянна расце. У нас дынаміка ўніз ужо некалькі гадоў», – сказаў ён.

Па стане на 2 траўня ў Беларусі памерла 97 пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19.

«Але што мяне ўразіла – ад атручвання алкаголем памерлі 482 чалавекі. Самагубстваў – 470. Ужо амаль 1 тысяча чалавек загінулі ад алкаголю і самагубстваў. На пажарах загінулі 218 чалавек. На дарогах за 4 месяцы ў аварыях загінулі 163 чалавекі. Патанулі 89 чалавек – амаль столькі, колькі ад рознага роду хвароб, абцяжараных COVID-19», – заявіў кіраўнік дзяржавы.

У Беларусі больш за 200 чалавек на апаратах ШВЛ

КА belsat.eu

Hавiны