На платформе molamola.by распачалася кампанія па зборы сродкаў на падтрыманне незалежных журналістаў, якія цяпер адбываюць «содні».
11 і 12 траўня чацвёра незалежных рэгіянальных журналістаў – Міхась Аршынскі, Зміцер Лупач, Алесь Асіпцоў і Аляксандр Буракоў – суды арыштавалі на 10 содняў нібыта за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях пратэсту. Насамрэч усе яны асвятлялі падзеі ў сваіх гарадах, выконваючы прафесійны абавязак.
Ініцыятар кампаніі па зборы грошай, Беларуская асацыяцыя журналістаў, адзначае:
«Асаблівым цынізмам выглядае прымяненне да журналістаў адміністратыўнага арышту ў перыяд пандэміі каронавірусу, што ставіць здароўе нашых калег пад сур’ёзную пагрозу».
Усе сабраныя грошы будуць пароўну падзеленыя паміж журналістамі, калі тыя выйдуць на волю, і дапамогуць ім кампенсаваць выдаткі, звязаныя з утрыманнем пад вартай, абскарджаннем судовых пастановаў і г.д
Нагадаем, журналіст з Глыбокага Зміцер Лупач з залі суду 11 траўня быў дастаўлены ў шпіталь з гіпертанічным крызам у шпіталь, яго паклалі ў рэанімацыю.
КА belsat.eu