9 чэрвеня дызельнае паліва і бензін АІ-95-К5-Еўра патаннеюць на 1 капейку, паведамляе прэс-служба «Белнафтахім».
Новы кошт дызпаліва і АІ-95-К5-Еўра складзе Br 1,68. Кошты на АІ-92-К5-Еўра і АІ-98-К5-Еўра застануцца нязменнымі.
Апошні раз салярка падала ў цане ў красавіку 2018 года. Тады дызпаліва каштавала Br 1,36.
Рост коштаў на паліва (2008-2019 гг.)
ЮВ, belsat.eu