Маштабнае адключэнне электрычнасці адбылося ў выніку хакерскай атакі на аўтаматычную сістэму кіравання, заявіў віцэ-прэзідэнт Хорхэ Радрыгес у эфіры нацыянальнага тэлебачання Венесуэлы.
Паводле Радрыгеса, пасля «сабатажу» электразабеспячэнне ўдалося аднавіць на поўдні і ўсходзе краіны. Ён таксама намякнуў на датычнасць ЗША да атакі, прывёўшы ў якасці доказу тўіт сенатара Марка Рубіо. Ён апублікаваў інфармацыю пра запасныя генератары ў аэрапортах, якія не запрацавалі, да таго, як пра гэта паведамілі афіцыйна.
Праблемы з электразабеспячэннем у Венесуэле адбыліся праз спыненне гідраэлектрастанцыі ў Гуры. Прэзідэнт Нікаляс Мадура адразу абвясціў, што супраць краіны вядзецца «электрычная вайна».
7 сакавіка без энергазабеспячэння засталіся жыхары 21 з 23 штатаў Венесуэлы. Збой адбыўся і ў Каракасе, дзе праз адключэнне электрычнасці перастала працаваць метро.