7-гадовы хлопчык з ДНР: «Я дапамагаю ў перастрэлках»


На старонцы расейскага журналіста Аляксандра Твярскога з’явілася відэа з 7-гадовым хлопчыкам Мікітам, які распавядае, як ён дапамагае вайскоўцам з так званай ДНР.

«Паслухайце тое пекла, які ўклаў «русский мир» у ягоную галаву. Ці ёсць у хлопчыка будучыня? Вялікія сумневы», – піша Твярской.

На відэа хлопчык распавядае, што на горным ровары ён ездзіць да «сваёй братвы», так хлопчык называе вайскоўцаў.

«Дапамагаю ў перастрэлках. Яны кожны дзень са мной. Як украінец не выбег, мы бяром рпгэшку і па яму «бум» і ўсё, яму пі…ец», – распавядае хлопчык.

Большасць каментатараў абураюцца тым, што кажа хлопчык і адзначаюць, што гэта не першае і не апошняе дзіцё, якому паламалі псіхіку. Але ёсць і тыя, хто кажа, што гэтае відэа пастаноўка і правакацыя.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў