У Італіі адбыліся рэферэндумы, на якіх насельніцтва сказала рашучае “не” ў адказ на прапановы ўраду.
На рэферэндумы вынеслі наступныя законапраекты: аб наданні чальцам ураду імунітэту перад судом, аб скасаванні забароны на пабудову АЭС у Італіі ды аб прыватызацыі сістэмы водазабеспячэння.
Прэм’ер-міністр Італіі Сільвіё Бэрлюсконі (Silvio Berlusconi) заклікаў выбарнікаў байкатаваць рэферэндум, але наведвальнасць гэтым разам наадварот была надзвычайна вялікай.
Цяпер кіроўная правацэнтрысцкая партыя рызыкуе страціць большасць у парламенце. 22 чэрвеня на просьбу прэзідэнта Джорджа Напалітана (Giorgio Napolitano) дэпутаты маюць прагаласаваць, ці адмовіць у даверы дзейнаму ўраду. Тады і вызначыцца, ці падтрымліваюць парламентары Бэрлюсконі ды ці датрымаецца ён на пасадзе да сканчэння тэрміну ў 2013 г.
Сільвіё Бэрлюсконі займаў пасаду прэм’ер-міністра Італіі некалькі разоў. Упершыню – у 1994 г. Яго неаднаразова абвінавачвалі ў парушэнні законаў, у прыватнасці, у злоўжыванні службовым становішчам, сексуальных злачынствах, у тым ліку супраць няпоўнагадовых, у прымусе да прастытуцыі.
belsat.eu