«Маці 328»: у цэнтру Менску сваякі асуджаных патрабуюць сустрэчы з уладамі


У Менску каля Дому ўраду на плошчы Незалежнасці мітынгуюць сваякі асуджаных паводле «антынаркатычнага» артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу. Пра гэта belsat.eu распавяла ўдзельніца акцыі Таццяна Канеўская. Паводле яе, агулам тут каля 100 чалавек.

Сваякі асуджаных патрабуюць, каб да іх выйшлі старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка і старшыня Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Валянцін Міхневіч.

Аб’ектыў
ААН дапаможа асуджаным паводле сумна вядомага 328-га артыкула?
2019.02.27 22:04

«Так і не паступіў у Палату прадстаўнікоў наш законапраект, які быў забраны ўвосень нібы на дапрацоўку. Мы б хацелі даведацца, дзе ён знаходзіцца на дадзены момант, і каб яго вярнулі як мага хутчэй ды прынялі на пачатку сесіі. Вельмі б хацелася б, каб ён прайшоў яшчэ верхнюю палату ў межах гэтай сесіі і патрапіў на подпіс прэзідэнту. Каб усё адбылося ў межах гэтай сесіі, каб яны зноў не адкладвалі і зноў нас не падманулі, як мінулай восенню», – адзначыла Таццяна Канеўская.

Фота Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Маці 328 ў палаце прадстаўнікоў. Фота Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Дэпутат палаты прадстаўнікоў. Фота Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу. Фота Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Паводле Канеўскай, да сваякоў выйшаў загадчык аддзелу па працы са зваротамі грамадзян Палаты прадстаўнікоў Віктар Сазон, які паабяцаў паведаміць Андрэйчанку і Міхневічу пра патрабаванні.

Родственники осуждённых по статье 328 Уголовного кодекса возле палаты представителей.

Opublikowany przez Вольга Кавалькова Wtorek, 2 kwietnia 2019

Стаяць плануецца «да канца», заявіла Таццяна Канеўская.

Суразмоўца таксама распавяла, што на плошчы Незалежнасці знаходзіцца вельмі шмат міліцыянтаў і людзей у цывільным – «з усіх бакоў».

Змены, прыняцця якіх патрабуюць сваякі асуджаных, прадугледжваюць зніжэнне па частках 2 і 3 артыкулу 328 КК на два гады ніжніх межаў магчымага зняволення.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў