У Беларусі анансавалі два планавыя падаражэнні камунальных паслугаў у 2023 годзе


Ад 1 студзеня 2023 года тарыфы вырастуць на 9,53 рубля, а ад 1 чэрвеня – на 4,39 рубля з разліку на «тыповую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі», піша дзяржаўнае інфармагенцтва «БелТА».

Батарея, отопление, коммунальные услуги, коммуналка, носки
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Шкарпэткі сохнуць на батарэі ў доме. Менск, Беларусь. 2 снежня 2021 года.
Фота: Белсат

Новыя тарыфы на камунальныя паслугі вызначаныя ўказам Аляксандра Лукашэнкі, які афіцыйна апублікавалі 31 снежня. Гэты ўказ насамрэч вызначае не падаражэнне для тыповай кватэры, а максімальныя дапушчальныя тарыфы. Падвышэнне «ў межах пяці долараў» прынятае нефармальна.

Міністэрства гандлю Беларусі абяцае, што вага камунальных плацяжоў у даходзе сям’і з трох чалавек, у якой два працуюць і атрымліваюць сярэдні заробак, складзе 3,95 %, а ў сям’і з двух пенсіянераў – 11 %.

Калі «камуналка» перавысіць 20 % сярэднямесячнага даходу для гарадскіх жыхароў і 15 % для сельскіх, улады абяцаюць даваць субсідыі – за 10 месяцаў 2022 года такія субсідыі далі 27,8 тысячам сем’яў, але сярэдняя сума субсідыі на сям’ю склала ўсяго толькі 7,77 рубля на месяц.

З тых, каго залічылі ў «дармаеды», па-ранейшаму будуць прымушаць плаціць за камунальныя паслугі паводле падвышаных тарыфаў. Больш за тое, улады задумалі абмежаваць доступ да бясплатнай медыцыны для тых беларусаў, якія стала жывуць за мяжою.

Новыя падаткі, заробкі і камуналка. Што чакае беларусаў у студзені

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў