На волю выйшаў палітвязень Дзмітрый Гопта – яго асудзілі на 2 гады калоніі нібыта за кіданне каменя ў сілавікоў


Палітвязню з ментальнаю хваробаю ў студзені адмовілі ў памілаванні – Дзмітрый Гопта цалкам адбыў пакаранне і толькі 31 снежня пасля амаль двух гадоў у няволі, піша супольнасць «DissidentBy».

Жыхара Жлобіна Дзмітрыя Гопту асудзілі 5 лютага 2021 года на два гады калоніі агульнага рэжыму за «Дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і «Гвалт або пагрозу гвалтам сілавіку» – за ўдзел у мірных акцыях пратэсту пасля выбараў-2020 і за тое, што ён нібыта кінуў камень у бок сілавікоў.

Дзмітрый Гопта мае лёгкую ступень разумовай адсталасці. Ягоны дзядуля расказваў «Белсату», што ўнук прызнаўся яму, што агаварыў сябе пад пагрозамі.

Гопта быў у спісе, які падавалі Папу Рымскаму з просьбай паспрыяць іхнаму вызваленню праз сур’ёзныя хваробы. Але Гопту не вызвалілі датэрмінова і адмовілі ў памілаванні, нягледзячы на ментальную хваробу.

Таксама 31 снежня стала вядома, што трыма днямі раней на волю выйшаў яшчэ адзін палітвязень: як піша берасцейская «Вясна», 28 снежня на волю выйшаў Юрый Вінічук, якога асудзілі на паўтара года абмежавання волі («хіміі») за «абразу Лукашэнкі». Сцвярджалася, што ён абразіў Аляксандра Лукашэнку, калі ў стане алкагольнага ап’янення тэлефанаваў у міліцыю па нумары 102 у пачатку верасня 2020 года. Вінічук цалкам адбыў пакаранне.

На момант публікацыі беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі 1448 чалавек.

Амаль 500 новых палітвязняў: рэпрэсіі ў Беларусі ў 2022 годзе

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў