Дзмітрыю Гопту, палітвязню з ментальнаю хваробаю, адмовілі ў памілаванні


Жыхара Гомля Дзмітрыя Гопту асудзілі на 2 гады калоніі за тое, што ён нібыта шпурнуў камень у бок міліцыянтаў. 10 студзеня стала вядома, што 22-гадоваму хлопцу адмовілі ў памілаванні, нягледзячы на тое, што ён мае ментальную хваробу, якая патрабуе догляду і лячэння, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Палітвязень Дзмітрый Гопта.
Фота: Белсат

22-гадовы Дзмітрый Гопта мае ментальнае захворванне, звязанае са значным парушэннем паводзінаў, якое патрабуе догляду і лячэння. Але нягледзячы на хваробу, жыхара Гомля асудзілі на 2 гады калоніі за падзеі 9 і 10 жніўня ў Жлобіне.

Раней прадстаўнікі круглага стала Юрыя Васкрасенскага абяцалі сваякам палітвязня, што яго могуць памілаваць. Але ў выніку ў памілаванні Дзмітрыю Гопту адмовілі.

Падтрымаць палітвязня можна лістом на адрас: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Гопту Дзмітрыю Валер’евічу.

Мaю прaвa
2 гады калоніі далі хлопцу з ментальнаю хваробаю за нібыта кінуты камень у бок сілавікоў
2021.03.05 19:05

СЛ belsat.eu

Стужка навінаў