Філія расейскага агенцтва «Интерфакс» спыняе працу ў Беларусі


Інфармацыйнае агенцтва «Интерфакс-Запад», адзіным заснавальнікам і ўладальнікам якога з’яўляецца расейскае АТ «Интерфакс», спыняе сваю працу ў Беларусі.

Скрын з сайту Interfax.by

У агенцтве адзначылі, што ў сувязі са зменамі, унесенымі ў закон аб медыях у траўні 2021 года, не маюць «магчымасці працягваць ажыццяўленне сваёй дзейнасці ў якасці СМІ».

«З 1 студзеня мы вымушаны развітацца, каб не парушаць прававое поле Рэспублікі Беларусь», – заявілі ў агенцтве.

«Интерфакс-Запад» – кампанія ў структуры міжнароднай інфармацыйнай групы «Interfax Information Services» – працуе на беларускім рынку з 1994 года. Само ж расейскае агенцтва «Интерфакс» з’яўляецца адным з трох вядучых у Расеі разам з дзяржаўнымі ТАСС і РИА Новости. Гэта найбуйнейшая ў краінах СНД інфармацыйная група, якая абʼядноўвае больш як тры дзясяткі кампаніяў.

Hавiны
«Камсамолка» сыходзіць з Беларусі
2021.10.05 23:26

Нагадаем, што ў кастрычніку пасля затрымання журналіста Генадзя Мажэйкі і блакавання сайту ў Беларусі спыніла працу расейская «Комсомольская правда».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў