Дзяўчаты з БЧБ-парасонамі прагуляліся па Менску, а кіберпартызаны ўзламалі YouTube Акадэміі кіравання


Беларусы працягваюць пратэставаць супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў нават 31 снежня.

Гэтак, дзяўчаты з бел-чырвона-белымі парасонамі прагуляліся ў перадсвяточны дзень у адным з раёнаў Менску.

«Беларусы, не здавайцеся, змагайцеся са злом і здрадаю, падтрымлівайце адно аднога! Калі дабро – гэта цуд, верце ў цуд! Найлепшага нам і нашай Бацькаўшчыне ў новым годзе!» – перадаюць віншаванні дзяўчаты.

А кіберпартызаны апублікавалі сябе на афіцыйным YouTube-канале Акадэміі кіравання пры прэзідэнту навагодняе віншаванне ад прадстаўнікоў «Cупраціў».

Відэа ад кіберпартызанаў:

МГ belsat.eu

Стужка навінаў