У Менску вынесены прысуд выкладчыцам БДЭУ і БДУФК


Выкладчыцы Надзея Старавойтава і Наталля Сівіцкая атрымалі па 3 гады «хатняй хіміі», загадчыца інтэрната Алена Драбудзька – 2,5 гады «хатняй хіміі». Пра гэта паведамляе «Радыё Свабода».

Надзея Старавойтава, Наталля Сівіцкая і Алена Драбудзька.
Фота: spring96.org

Іх прызналі вінаватымі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Вырак вынесла суддзя Алена Бушава.

Выкладчыцу беларускай мовы БДЭУ Надзею Старавойтаву і выкладчыцу расейскай мовы БДУФК Наталлю Сівіцкую сілавікі затрымалі ў ліпені 2023 года, а ў жніўні – загадчыцу інтэрната БДЭУ Алену Драбудзьку. ГУБАЗіК прымусіў Сівіцкую і Старавойтаву запісаць «пакаянныя відэа», дзе яны распавядалі, што наведвала мітынгі і былі падпісаныя на «дэструктыўныя» каналы

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў