Як паведамляе Памежная ахова Польшчы, цягам дня 30 кастрычніка незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі спрабавалі 727 разоў.
Чатыры чалавекі (грамадзяне Іраку) былі затрыманыя. 51 замежнік атрымаў пастанову аб неабходнасці неадкладна пакінуць тэрыторыю Польшчы.
У 2021 годзе Літва, Польшча і Латвія фіксуюць выбуховы рост нелегальнай міграцыі з Беларусі. Краіны ЕЗ вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў тым, што ён спрыяе нерэгулярнай міграцыі ў Еўропу і мэтанакіравана перакідвае мігрантаў з Блізкага Усходу да мяжы. Дзеянні афіцыйнага Менску на Захадзе называюць гібрыднаю вайною.
ІІ belsat.eu