Канцлер Аўстрыі анансаваў правядзенне міжнароднай канферэнцыі па «беларускім пытанні»


Канцлер Аўстрыі Аляксандэр Шаленберг анансаваў правядзенне міжнароднай канферэнцыі ў Вене па «беларускім пытанні». Відэа з заявай канцлера Аўстрыі размясціла на сваёй старонцы ў Twitter Святлана Ціханоўская.

Аляксандэр Шаленберг адзначыў, што абмяркоўваецца ўвядзенне санкцый у дачыненні тых людзей у Беларусі, якія выкарыстоўваюць мігрантаў як зброю супраць Еўразвязу. Аднак ён лічыць, што мова санкцыяў не можа быць адзінай мовай, на якой трэба размаўляць з Беларуссю.

«22 лістапада мы арганізуем міжнародную канферэнцыю ў Вене, разам з грамадзянскай супольнасцю. І я думаю, нам усім павінна быць зразумела: гэта еўрапейская тэма і ўнутры Еўропы мы не павінны размаўляць толькі на мове санкцый», – адзначыў ён.

У якім фармаце будзе праходзіць канферэнцыя і хто будзе на яе запрошаны, не ўдакладняецца.

Рэпартаж
Інвестыцыяў больш за $ 80 млн. Што з праектам аўстрыйскага «HS Timber Group» у Свіслацкім раёне?
2021.10.08 08:30

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў