З Беларусі зноў вымушана з’ехалі дыпламаты з ЗША


31 жніўня Беларусь пакінулі шэсць супрацоўнікаў амбасады Злучаных Штатаў у Менску. Гэта звязана з рашэннем беларускіх уладаў аб абмежаванні ўзаемадзеяння.

Амерыканскія дыпламаты былі вымушаныя з’ехаць з Беларусі. Менск, Беларусь. 31 жніўня 2021 года.
Фота: U.S. Embassy Minsk, Belarus / Facebook

«Мы развітваемся з імі, а яны развітваюцца з вамі – з беларускім народам, у падтрымку дэмакратычных памкненняў якога яны працавалі, – піша амбасада ЗША ў Facebook. – Ці ў Менску, ці дзе-небудзь яшчэ, амерыканскія дыпламаты працягнуць гэтую жыццёва важную працу».

Інтэрв’ю
Амбасадар ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр: Захад павінен адказаць мовай, якую Лукашэнка здольны зразумець
2021.05.30 22:30

11 жніўня ў адказ на ўвядзенне санкцыяў улады Беларусі адклікалі сваю згоду на прызначэнне Джулі Фішэр амбасадаркай ЗША ў Менску. Таксама ў МЗС «прапанавалі» амерыканскаму боку да 1 верасня скараціць колькасць працаўнікоў сваёй амбасады ў Менску да 5 чалавек.

Аб’ектыў
Польскія консулы пакідаюць Беларусь. Што гэта значыць на мове дыпламатыі?
2021.03.12 23:09

АА belsat.eu

Стужка навінаў