Мастаку Алесю Пушкіну працягнулі тэрмін зняволення на 3 месяцы


Мастак Алесь Пушкін на адкрыцці выставы ў Горадні. 19 сакавіка 2021 года.
Фота: архіў Цэнтру гарадскога жыцця

Вядомаму беларускаму мастаку Алесю Пушкіну працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на тры месяцы. Паведаміў карэспандэнт belsat.eu.

Паводле нашай інфармацыі, гэтую навіну мастаку абвесцілі ў карцары, куды яго кінула адміністрацыя следчай турмы ў Жодзіне.

30 жніўня роўна 5 месяцаў як Алесь Пушкін знаходзіцца за кратамі за дэманстрацыю партрэта антысавецкага беларускага падпольшчыка Яўгена Жыхара.

Мастаку пагражае да 12 год зняволення.

МP belsat.eu

Стужка навінаў