Палітзняволенага анархіста Дзмітрыя Дубоўскага на дзень народзінаў змясцілі ў ШІЗА


Палітвязня Дзмітрыя Дубоўскага, асуджанага да 18 гадоў калоніі, на дзень народзінаў змясцілі ў ШІЗА. Пра гэта піша праваабарончы тэлеграм-канал «Вясна: Палітвязні Беларусі».

Сястра анархіста Дзмітрыя Дубоўскага паведаміла, што 29 ліпеня, у ягоны дзень народзінаў, палітвязня закінулі ў штрафны ізалятар на 10 содняў. Праз гэта ён не трапіў на кароткатэрміновае спатканне з сястрой. Пры гэтым раней яго ўжо пазбавілі працяглага спаткання. Таксама Дзмітрыя па прыбыцці ў віцебскую папраўчую калонію №3 паставілі на прафілактычны ўлік як «схільнага да ўцёку» – цяпер у яго чырвоная бірка.

Нагадаем, 22 снежня 2021 году ў Менскім абласным судзе агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да анархістаў. Суддзя Вячаслаў Тулейка прызначыў Ігару Аліневічу і Сяргею Раманаву па 20 гадоў калоніі, Дзмітрыю Разановічу – 19 гадоў калоніі, Дзмітрыю Дубоўскаму – 18 гадоў калоніі.

Артыкулы
«Душылі пакетам, рэзалі скуру на пятах». Анархіст «групы Аліневіча» распавёў пра катаванні пасля затрымання
2021.12.28 14:59

Анархістаў абвінавацілі ў падпале аддзелу ДАІ ў Мазыры, будынку Дзяржаўнага камітэту судовых экспертыз у Салігорску і аўтамабіляў каля будынку мясцовай пракуратуры восенню 2020 году. Ад гэтых дзеянняў ніхто не пацярпеў.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў