Польшча накіравала верталёт для патрулявання беларуска-літоўскай мяжы


Верталёт польскай памежнай службы PZL Kania з учорашняга дня пачаў патруляваць літоўска-беларускую мяжу, паведамляе польская Пагранічная служба.

Памежная служба Польшчы апавясціла агенцтва Frontex, што гатовая падтрымаць Літву, перадаўшы верталёт PZL Kania з экіпажам і тэхнічным персаналам. 29 ліпеня ў Літву адправіліся першыя патрулі пагранічнікаў, а ў верасні выедуць дадатковыя. Акрамя таго, пагранічная служба адпраўляе ў Літву назіральны аўтамабіль PJN з экіпажам.

Таксама ў бліжэйшыя тыдні Польшча адправіць у Літву 40 чалавек з абсталяваннем для аховы мяжы.

Уся аперацыя па падтрымцы Літвы ажыццяўляецца агенцтвам памежнай і берагавой аховы Frontex.

Фотарэпартаж
Патруль з Frontexem, ці як ахоўваюцца межы Еўропы над Нёманам
2021.07.24 09:00

АД, belsat.eu

Стужка навінаў