Адбіткі пальцаў, пробы ДНК і фота: беларусаў масава ставяць на ўлік за ўдзел у пратэстах


8 жніўня 2020 г. Менск.
Фота: Белсат

Як стала вядома Белсату, на мінулым тыдні беларусаў з розных гарадоў выклікалі ў мясцовыя РАУСы, каб паставіць на адмысловы ўлік – за ўдзел у пратэстах. Усе тыя, хто выклікаўся, затрымліваліся і былі асуджаныя па народным артыкуле 23.34 КаАП («Парушэнне закону аб масавых мерапрыемствах»). Адлік справаў вядзецца ад 9 жніўня мінулага году.

У Горадні ў жыхароў гораду бралі адбіткі пальцаў, пробы ДНК (сліна), фатаграфавалі і запісвалі іх голас. У Лідзе, як нам вядома, выклікалі для пастаноўкі на ўлік мінімум 130 чалавек, ад фота і ДНК там можна адмовіцца.

З пачатку лета некаторых з гэтых людзей выклікалі ў пракуратуру падпісаць дакумент аб тым, што яны не будуць удзельнічаць у акцыях пратэсту. Вядомы таксама выпадкі званкоў і запрашэнняў у міліцыю «на гутарку».

Артыкулы
«Надзявалі пакет на галаву, напаілі невядомай вадкасцю». Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання і збіцця анархіста Рубашкі
2021.07.31 16:02
Hавiны
«Кіберпартызаны» заявілі аб узломе яшчэ і камераў ізалятара на Акрэсціна
2021.07.30 21:14

belsat.eu

Стужка навінаў