Эрдаган спрабуе аднавіць перамовы паміж Украінай і Расеяй


Прэзідэнт Турцыі правёў тэлефонныя перамовы з прэзідэнтам Украіны і прэзідэнтам Расеі. Рэджэп Таіп Эрдаган не пакідае намаганняў аднавіць працэс перамоваў пры пасярэдніцтве сваёй краіны паміж Кіевам і Масквой, паведамляе ва ўласным Twitter Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнты Расеі і Турцыі Уладзімір Пуцін і Рэджэп Таіп Эрдаган правялі тэлефонныя перамовы.

Рэджэп Таіп Эрдаган паведаміў, што Турцыя гатовая зладзіць у Стамбуле сустрэчу паміж Расеяй, Украінай і ААН, а таксама паўдзельнічаць у магчымай назіральнай місіі ва Украіне, калі Масква і Кіеў дасягнуць адпаведнага пагаднення.

Крэмль паведамляе, што прэзідэнты таксама абмеркавалі вываз збожжа з украінскіх партоў. У прыватнасці – бяспеку руху караблёў у Чорным і Азоўскім морах і ліквідацыю міннай пагрозы ў іх акваторыях. Масква зноў заявіла, што гатовая экспартаваць угнаенні і сельскагаспадарчую прадукцыю, калі Захад здыме санкцыі, уведзеныя з прычыны вайны ва Украіне. Пры гэтай умове РФ гатовая таксама спрыяць транзіту ўкраінскіх грузаў у каардынацыі з Турцыяй.

Уладзімір Зяленскі.
Фота: president.gov.ua

У выніку размовы з Зяленскім прэс-служба прэзідэнта Турцыі паведаміла, што былі прыкладзеныя ўсе намаганні для працягу перамоваў паміж Украінай і Расеяй, а таксама пра намер спрыяць неабходным падтрыманнем, у тым ліку і пасярэдніцтвам.

Нагадаем, што з пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну Турцыя намагалася ўзяць на сябе ролю пасярэдніка ў мірных перамовах і зладзіла сустрэчу дэлегацыяў Украіны і Расеі ў Стамбуле 29 сакавіка. Аднак пасля таго, як стала вядома пра ваенныя злачынствы ў Бучы, перамовы былі прыпыненыя.

Hавiны
Зяленскі ў Давосе: «Эфектыўныя перамовы можна весці толькі з Пуціным»
2022.05.25 13:58

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў