Гэтым разам тлумачэнні датычылі віду на жыхарства па-за тэрыторыяй Беларусі.
Найперш памежнікі нагадалі, што ва ўмовах каронавіруса для грамадзянаў Беларусі і іншаземцаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне ў Беларусі, выезд часова абмежаваны.
«Таксама адзначым, што апошнім часам у Дзяржпамежкамітэт паступае мноства зваротаў, якія датычаць выезду з Беларусі паводле віду на жыхарства ў замежнай дзяржаве», – адзначана ў заяве.
Так, паводле афіцыйнай інфармацыі выязджаць з Беларусі могуць грамадзяне, якія маюць дакумент, што пацвярджае права на пастаяннае пражыванне ў замежнай дзяржаве.
Гэта азначае, што часовы від на жыхарства ў замежнай дзяржаве не з’яўляецца падставаю для выезду за мяжу Беларусі.
МГМ, belsat.eu