Новая атака на энергетычную інфраструктуру Украіны: ёсць разбурэнні і ахвяры


У ноч з 30 на 31 сакавіка Расея ўчыніла паветраную атаку на ўкраінскія гарады з выкарыстаннем ракетаў і дронаў-камікадзэ. Цэллю нападу зноў была энергетычная інфраструктура Украіны.

Кіраўнік Львоўскай абласной адміністрацыі Максім Казіцкі паведамляе, што раніцай 31 сакавіка расейцы атакавалі крылатымі ракетамі той самы аб’ект крытычнай інфраструктуры на Львоўшчыне, які быў іх цэллю 24 і 29 сакавіка. У выніку быў зруйнаваны адміністратыўны будынак, адбыўся пажар. Адзін чалавек загінуў.

Сілы абароны Поўдня Украіны паведамляюць, што расейцы атакавалі энергетычную інфраструктуру Адэскай вобласці і аграпрамысловыя прадпрыемствы Херсоншчыны. У Адэскай вобласці падзенне абломкаў збітага дрона-камікадзэ выклікалі пажар на адным з энергетычных аб’ектаў. Пажар ужо патушаны, людзі не пацярпелі.

Расейская атака прывяла да абясточвання некалькіх паселішчаў Адэскай вобласці. Мясцовыя паблікі паведамляюць пра блэкаўт у Адэсе, у горадзе спынена праца грамадскага электратранспарту.

Як сцвярджаюць Паветраныя сілы ЗСУ, усяго расейцы запусцілі 14 крылатых ракет Х-101/Х-555 з самалётаў стратэгічнай авіяцыі Ту-95мс (раён пуску – Саратаўская вобласць РФ), адну ракету «Іскандэр-М» (Крым), адну кіраваную авіяцыйную ракету Х-59 (Запарожская вобласць) і 11 дронаў-камікадзэ «Shahed» (Прыморска-Ахтарск і Крым). 9 крылатых ракетаў і 9 ударных беспілотнікаў сілы супрацьпаветранай абароны ЗСУ знішчылі.

Hавiны
Самая маштабная атака на ўкраінскую энергетыку за апошні час. Расея абстраляла ДнепраГЭС
2024.03.22 09:03

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў