Затрыманым артапедам-траўматолагам працягнулі арышт на 10 содняў


Затрыманым цягам тыдня па ўсёй Беларусі артапедам працягнулі арышт на 10 содняў. Як стала вядома «Белсату», за гэты час павінна быць прынятае рашэнне пра выстаўленне абвінавачання.

Фота: Белсат

«Белсату» сталі вядомыя некаторыя акалічнасці ў справе масавага затрымання ў краіне артапедаў. У розных рэгіёнах Беларусі з 25 сакавіка затрымалі тры дзясяткі медыкаў. Гэта большасць кіраўнікоў траўматалагічных аддзяленняў. Справаю займаецца КДБ, стала вядома, што орган дазнання КДБ прапанаваў сваякам арыштаваных выплаціць грошы, «атрыманыя злачынным шляхам».

У выпадку аплаты абяцаюць вызваліць затрыманых. Прычым ні сумы, ні злачынства кадэбісты не называюць. Нам вядома пра такія прапановы як мінімум 11 сем’ям арыштаваных дактароў.

Паводле нашай інфармацыі, ніхто на такі шантаж не пагадзіўся. Разважаюць сваякі так: калі было б злачынства, органы не выступалі б з такою прапановаю, значыць, доказаў злачыннай дзейнасці дактароў няма, то бок улады хочуць атрымаць хоць фінансавую выгаду з гэтай справы.

Паводле інфармацыі «Белсату», затрыманні дактароў не апошнія, найбліжэйшымі днямі не выключаныя новыя арышты і затрыманні сярод работнікаў аховы здароўя Беларусі.

Абноўлена
У Беларусі арыштавалі каля 30 артапедаў-траўматолагаў
2022.03.29 11:46

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў