У Плешчаніцах спалілі аўтамабіль начальніка Лагойскага РАУС


Аўтамабіль начальніка Лагойскага РАУС падпалілі яшчэ 24 студзеня каля другой гадзіны ночы. Пазней знайшлі і падазраванага – ім выявіўся мясцовы жыхар, які ўва ўсім прызнаўся, паведамляе тэлеграм-канал «Логойск (не)официально».

Крыніца: logoysk_official / Telegram

Прычынай падпалу стала тое, што прыкладна за месяц да інцыдэнту мужчыну пазбавілі правоў кіроўцы на 5 гадоў і аштрафавалі на 200 б. в. (тады гэта складала Br 6400) за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення.

Цяпер падпальшчыку пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэксу («Наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці, учыненыя агульнанебяспечным спосабам або якія выклікалі прычыненне ўрону ў буйным памеры»). Да суда ён застанецца пад вартай.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў