У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі ўкраінскага дэпутата Аляксея Ганчарэнкі


Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» тэлеграм-канал ды іншыя сацсеткі дэпутата Вярхоўнай рады Аляксея Ганчарэнкі. Ён неаднаразова крытыкаваў Лукашэнку і падтрымлівае дэмакратычны рух у Беларусі. Акрамя гэтага ў спіс трапіў украінскі тэлеканал «Прямий» у YouTube.

У цэнтры са сцягам – Аляксей Ганчарэнка. Скрыншот з відэа: oleksiihoncharenko / Telegram

У 2020 годзе Аляксей Ганчарэнка стаў кіраўніком міжфракцыйнага аб’яднання «За дэмакратычную Беларусь» у Вярхоўнай радзе Украіны.

Таксама ў спісе «экстрэмісцкіх матэрыялаў» апынуўся відэаролік «Белсату» «Новыя факты забойства Паўла Шарамета». Ён прысвечаны фактам аб гібелі беларускага журналіста, якога падарвалі ў Кіеве ў 2016 годзе.

У спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі і сацыяльныя сеткі гарадзенскага журналіста Руслана Кулевіча і медыя MOST.

Таксама ў Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» – партал volkovysk.by

Пад «экстрэмісцкія матэрыялы» таксама трапілі: праект «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» ва ўсіх сацсетках; тэлеграм-каналы і чаты «OMG Марьина Горка», «Гос. Террор»; суполка ва «Вконтакте» «Новости Гродно | Grodno.news»; TikTok-акаўнт «Андрей Паук».

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў