На тэрыторыі Беларусі зноў пачаліся сумесныя з расейцамі вайсковыя вучэнні


Міністэрства абароны Беларусі 31 студзеня аб’явіла аб пачатку «сумеснай штабной трэніроўкі Абʼяднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў». На працягу тыдня расейскія і беларускія вайскоўцы будуць адпрацоўваць прыняцце рашэння аб прымяненні групоўкі.

Вайсковая тэхніка ў Беларусі.
Фота: modmilby / Telegram

«На працягу тыдня прадстаўнікі ваенных ведамстваў дзвюх дзяржаў адпрацуюць пытанні сумеснага планавання прымянення войскаў на аснове вопыту ўзброеных канфліктаў апошніх гадоў па тэме: «Прыняцце рашэння на прымяненне рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы», – паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Паведамляецца, што гэты комплекс сумесных мерапрыемстваў накіраваны на «павышэнне сумяшчальнасці органаў ваеннага кіравання дзвюх дзяржаў» і з’яўляецца падрыхтоўкай да сумеснага аператыўнага вучэння «Шчыт Саюзу – 2023», якое пройдзе на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі ў верасні 2023 года.

Таксама ў Беларусі з 1 лютага павінны скончыцца беларуска-расейскія лётныя вучэнні.

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў