З раніцы ў паліклінікі выстраіліся вялікія чэргі, людзі вымушаныя чакаць на вуліцы


Учора, 30 студзеня, у Беларусі быў пабіты сумны рэкорд у захворванні на COVID-19 – за содні зарэгістравалі 2387 новых выпадкаў інфікавання. З раніцы 31 студзеня ў шмат якіх паліклініках па ўсёй краіне з’явіліся доўгія чэргі на прыём да доктара. З-за недахопу месца ў будынках людзі вымушаныя чакаць на вуліцы.

Чарга ў 37-ю сталічную паліклініку раніцай 31 студзеня.
Фота: чытачы Onliner

«8:30 раніцы, чарга на вуліцы чалавек 20, усярэдзіне яшчэ каля 60. Ішла з паліклінікі каля 10-й раніцы назад – сітуацыі аналагічная», – апісвае нашая чытачка сітуацыю з чаргою ў інфекцыйнае аддзяленне ў Смалявічах.

Чарга ў інфекцыйнае аддзяленне ў Смалявічах.
Фота: чытачы Белсату

Доўгая чарга ў менскай паліклініцы № 20:

У паліклініцы Лагойску падобная карціна.

«Паліклініка, чырвоная зона. Мая дачка сядзіць у чарзе з 7:30. Прымаюць два дактары. Колькі чалавек, падлічыць немагчыма. Людзі займаюць чаргу, адыходзяць, потым зноў вяртаюцца. Спадзяюся да 13:00 трапіць да доктара. У выніку ў чарзе хворыя з тэмпературай, кашляюць людзі, сядзяць пяць-шэсць гадзінаў! Жах!» – піша чытач з Лагойску.

Чарга ў чырвоную зону ў 35-й паліклініцы Менску.
Фота: чытачы Белсату

А вось чарга на паверхах 40-й паліклінікі Менску, якая выходзіць на вуліцу:

Паліклініка № 40 у Менску.
Фота: чытач Zerkalo.io

У 8-й гарадской паліклініцы Менску за гадзіну на адным з участкаў былі прынятыя 24 чалавекі, але чарга не скарачаецца. Сярэдні час чакання ў чарзе ў паліклініцы ўжо перавышае паўтары гадзіны, паведамляюць чытачы «Минск-Новости».

Сімптаматыка ў большасці пацыентаў падобная: высокая тэмпература, баліць горла, цягліцавая слабасць.

Чарга ў 8-й гарадской паліклініцы Менску.
Фота: чытачы «Минск-Новости».

А 8-й раніцы чарга ў паліклініку № 8, на вуліцы чалавек 80, унутры чарга да другога паверху, піша чытач Onliner.

Паліклініка № 8 ва Уруччы.
Фота: чытач Onliner
Hавiны
Якая сітуацыя са штамам о-мікрон у Беларусі? Спыталі ў інфекцыяніста
2022.01.31 07:30

АД, belsat.eu

Стужка навінаў